Загадкі пра расліны ад У. Карызны
З-пад мохавай сховы
Павысоўвалі хлопцы галовы.
Хто ні ідзе - іх вітае,
З сабой забірае.
грыбы
Пад акном
Гарыць чырвоным агнём.
Дом ад яе не загараецца,
Ніхто тушыць яе
Не сабіраецца.
рабіна ўвосень
Не агонь, ды апякае,
Хто яго, скажыце, знае?
крапіва
Не чалавек,
А частуе ягадамі
І грыбамі,
Размаўляе птушынымі песнямі
З вамі.
лес