Загадкі Flashcards


Set Details Share
created 10 years ago by migalayte
911 views
updated 10 years ago by migalayte
Subjects:
загадкі
show moreless
Page to share:
Embed this setcancel
COPY
code changes based on your size selection
Size:
X
Show:

1

Дзесяць пальцаў, а ногцяў няма

card image

пальчаткі

2

Вярхом сядаю, на кім - не знаю, знаёмага ўбачу - адразу саскочу.

card image

шапка

3

Ішоў, ішоў, дзве дарогі знайшоў і ў абедзве пайшоў.

card image

штаны

4

Пад прыпечкам рубяжы, хто ведае - адкажы.

card image

пацеркі на шыі

5

У нас заўсёды ёсць, а ў коней - ніколі.

card image

абутак

6

Маленькі Данілка ў пацельцы зашыўся.

card image

гузік

7

Залез баран у быковую скуру.

card image

панчохі і бот

8

Дзяжа мясная, абруч залаты.

card image

кальцо на пальцы